BE RU EN

ЕЗ падоўжыў сектаральныя санкцыі супраць РФ

  • 27.06.2025, 18:18

Яшчэ на паўгода.

Камітэт сталых прадстаўнікоў Еўрапейскага Звязу падоўжыў сектаральныя санкцыі супраць Расеі яшчэ на паўгода.

Пра гэта «Еўрапейскай праўдзе» паведаміў дасведчаны суразмоўца ў дыпламатычных колах.

Адзначым, 26 чэрвеня лідары Еўрапейскага Звязу дасягнулі палітычнай дамоўленасці пра падаўжэнне санкцыяў супраць Расеі яшчэ на паўгода, але не ўзгаднілі прыняцце новага пакету абмежаванняў.

Крыніца расказала, што ў пятніцу, 27 чэрвеня, Coreper фактычна ўхваліў падаўжэнне сектаральных санкцый супраць Расеі яшчэ на паўгода.

Размова ідзе пра санкцыі супраць цэлых сектараў або галінаў эканомікі РФ ці кірункаў працы расейскага бізнэсу.

Апошнія навіны