У Нямеччыне плануюць падняць мінімальны заробак на другое месца ў ЕЗ
- 27.06.2025, 19:43
Гэта азначае, што нямецкія працаўнікі будуць зарабляць у сярэднім блізу 2500 еўраў.
Прызначаная нямецкім урадам камісія абвясціла пра планы павялічыць мінімальны заробак да 14,6 еўра за гадзіну – аднаго з самых высокіх паказнікаў у Еўрапейскім Звязе, паведамляе «Нямецкая хваля».
Урадавая камісія абвясціла, што Нямеччына цягам наступных двух гадоў двойчы павысіць мінімальны заробак.
Спачатку ён будзе павышаны з 12,82 еўра за гадзіну да 13,90 еўра ў пачатку 2026 года, потым – праз год – ён зноў вырасце на 0,70 еўра.
Гэта азначае, што нямецкія працаўнікі будуць зарабляць у сярэднім блізу 2500 еўраў, што зробіць мінімальны заробак у Нямеччыне другім у велічыні ў Еўрапейскім Звязе пасля Люксембурга (2638 еўраў).
Акрамя Нямеччыны, яшчэ тры краіны ЕЗ таксама маюць нацыянальны мінімальны заробак, якая перавышае 2000 еўраў за месяц: Бельгія, Нідэрланды і Ірландыя.
Нямецкая камісія ў мінімальным заробку складаецца з асноўных прадстаўнікоў прафзвяаў і працадаўцаў. Кожныя два гады яна галасуе за карэктаванне заробку з улікам росту прыбыткаў.
Прапанова камісіі павінна быць рэалізаваная Міністэрствам працы Нямеччыны.