Хто з камандаў топ-5 еўрапейскіх лігаў забіў больш за ўсё ў 21-м стагоддзі?
- 27.06.2025, 20:35
Улічваліся толькі матчы ўнутраных чэмпіянатаў.
Цікавы статыстычны рэйтынг прапанаваў вядомы партал Transfermarkt.
Гішпанская Барселона з'яўляецца найлепшым клубам сярод усіх камандаў топ-5 еўрапейскіх лігаў у колькасці забітых мячоў у чэмпіянаце ХХІ стагоддзя.
Цікавым фактам з'яўляецца тое, што сярод камандаў АПЛ больш за ўсіх у гэтым стагоддзі забіў Арсенал.
– 2256 – Барселона (971)
– 2191 – Рэал (971)
– 2075 – Баварыя (867)
– 1846 – Арсенал (968)
– 1783 – Ліверпуль (968)
– 1768 – Манчэстэр Юнайтэд (969)
– 1748 – ПСЖ (937)
– 1744 – Чэлсі (970)
– 1740 – Манчэстэр Сіці (912)
– 1734 – Інтэр (954)
У дужках – колькасць згуляных матчаў.