BE RU EN

Пуцін зладзіў істэрыку праз «спробы Захаду пахаваць ягоную эканоміку»

  • 27.06.2025, 21:41

Гаспадара Крамля пакрыўдзілі негатыўныя прагнозы.

Расейскі дыктатар Пуцін пакрыўдзіўся на негатыўныя заходнія прагнозы пра будучыню эканомікі РФ. Заяву Пуціна прыводзіць «РІА-Навіны».

«Вось што ў краінах Захаду адбываецца? Яны ўвесь час нас хаваюць. Самі хутка здохнуць там, а нас хаваюць, не перастаючы», – заявіў кіраўнік Крамля ў адказ на пытанне пра прагнозы смерці расейскай эканомікі.

Ён дадаў, што ў Расеі рост эканомікі ў 2024 годзе нібыта склаў 4,3 адсотка, а ў 2023 годзе – 4,1 адсотка.

Апошнія навіны