У крэйдавых азёрах пад Менскам заўважылі гіганцкіх рыб.
- 28.06.2025, 20:46
Відэафакт.
У TikTok завірусілася відэа з кар'ера пад Любанню: у бірузовай вадзе плаваюць велізарныя рыбы - імаверна, таўсталобікі вагой да 40 кг.
Карыстальнікі спрачаюцца: ці можна іх есці, ці бяспечна купацца побач і ці праўда там водзяцца самы да 3 метраў.
Адны перажываюць за экалогію, іншыя супакойваюць: "Гэта ж не ўранавы кар'ер".