Яўгену Вапу споўнілася 60 гадоў!
- 29.06.2025, 9:24
Старшыня «Радыё Рацыя» і сябра Рады БНР з 1995 года кіруе Беларускім Саюзам у Польшчы.
28 чэрвеня споўнілася 60 гадоў Старшыню Беларускага саюзу ў Польшчы, галоўнаму рэдактару штотыднёвіка «Ніва», старшыню Управы «Радыё Рацыя» Яўгену Вапу.
Яўген Вапа нарадзіўся ў мясцовасці Доўгі Брод. Выпускнік і былы настаўнік Гайнаўскага беларускага ліцэя. Скончыў гістарычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта. Быў адзін з заснавальнікаў Рады Культуры Студэнтаў Нацыянальных Меншасцяў. З канца 1980-х гадоў узначальваў Беларускае аб’яднанне студэнтаў. З 1995 года кіруе Беларускім Саюзам у Польшчы. Рэдактар многіх кніг, выданых штоттыднёвікам «Ніва».
Узнагароджаны Кавалерскім крыжам ордэна Адраджэньня Польшчы (2008 год) і Медалём да стагоддзя БНР (2018 год). Сябра Рады БНР.
Рэдакцыя Charter97.org віншуе спадара Яўгена з днём нараджэння!