BE RU EN

У гомельскай краме гіганцкая чарга

  • 29.06.2025, 21:42

Відэафакт.

Цікток-блогер alenka26.07.84l (спецыялізуецца ў дэгустацыі прадуктаў) паказала вялікую чаргу ў адной з крамаў у Гомелі.

У сваім відэа блогер распавяла, што ўбачыла рэкламу дываноў са зніжкай у адным з акаўнтаў TikTok і паехала ў краму. Як сталася, не яна адна: людзей было вельмі шмат.

“Гадзіна ў чарзе каля крамы, гадзіны 2,5 — у краме. У мяне ўжо няма сіл. Не менш за 200 чалавек. Пускалі ў краму па пяць чалавек.”

Пра якую зніжку ішла гаворка? Дзяўчына сказала, што на адным з дываноў ашчадзіла 40 р.

А вось што пад відэа напісалі іншыя карыстачы:

“Таксама сёння стаялі 1,5 гадзіны ў чарзе і 2,5г. да касы. Ашчадзілі ў выніку 40 руб.”

"У 25-м годзе браць дываны. Гэта ж такі рассаднік пылу, што жах";

“Стаялі побач у адной чарзе. Я б таксама не стаяў, але цешча сказала: трэба”.

Апошнія навіны