BE RU EN

Ля Бярэсця гаспадара забіла токам

  • 29.06.2025, 17:15

Ён рамантаваў хлеў, які разбурыла непагадзь.

У Берасцейскім раёне мужчына загінуў ад удару токам, паведамілі ў прэс-службе Дзяржэнэргагазнагляду.

Паводле папярэдняй інфармацыі, гаспадар праводзіў рамонтныя працы ў хляве, які раней разбурыла падчас непагадзі. Спрабаваў аднавіць электраправодку, аказаўся пад уздзеяннем электрычнага току і загінуў.

Цела мужчыны знайшоў раніцай 28 чэрвеня сусед. У руках забіты трымаў металічныя абцугі без ізаляцыі і аголены провад.

Спецыялісты Дзяржэнергагазнагляду нагадваюць: ніколі не варта праводзіць рамонт электраправодкі або электрапрыбораў без поўнага адключэння харчавання. Падобныя работы павінны выконвацца толькі кваліфікаванымі спецыялістамі. Таксама рэкамендуецца ўсталёўваць прылады ахоўнага адключэння, якія могуць выратаваць жыццё пры кароткім замыканні ці ўцечцы току.

Апошнія навіны