BE RU EN

У Ждановічах дрэва ўпала на аўтамабіль

  • 29.06.2025, 18:21

У МНС расказалі пра наступствы непагадзі ў Мінску і вобласці.

Ратавальнікі ліквідуюць наступствы непагадзі ў Мінску і Мінскай вобласці, паведамляе прэс-служба МНС.

Паводле аператыўнай інфармацыі, зафіксавана пяць выпадкаў падзення дрэў у трох раёнах вобласці: Койданаўскім,Менскім і Салігорскім.

Паводле звестак МНС, у аграгарадку Ждановічы дрэва, якое ўпала, пашкодзіла легкавы аўтамабіль. У Менску ратавальнікі выязджалі на пяць выпадкаў распілоўкі дрэў, якія ўпалі ў розных раёнах горада.

Пацярпелых няма.

Апошнія навіны