BE RU EN

CNN: Трамп абрынуўся з гневам на Пуціна

  • 3.06.2025, 9:05

Прэзідэнт ЗША мяркуе, што кіраўнік Крамля «абсалютна звар'яцеў».

Перамовы паміж Расеяй і Украінай у Стамбуле закончыліся без прарыву: нягледзячы на дамоўленасць аб абмене палоннымі, Крэмль працягвае патрабаваць поўнай капітуляцыі Кіева, піша CNN.

Падчас перамоў Расея ўручыла ўкраінскай старане новы мэмарандум з жорсткімі патрабаваннямі - вывад УСУ з акупаваных тэрыторый, адмова ад уступлення ў НАТО, поўная дэмілітарызацыя і забарона на размяшчэнне замежных войскаў. Гэтыя ўмовы ўкраінская ўлада катэгарычна адхіляе.

Крэмль таксама намагае на скасаванні санкцый, адмове ад рэпарацый і поўным аднаўленні дыпламатычных і эканамічных стасункаў. Усё гэта - без рэальных саступак з боку Масквы.

Гэтыя максімалісцкія пазіцыі Пуціна сталі ўдарам і па іміджы Дональда Трампа. Прэзідэнт ЗША, які актыўна прасоўвае сваю стратэгію «хуткі мір» ва Украіне як ключавое абяцанне на другі тэрмін, праявіў гнеў: з ягоных слоў, Пуцін «зусім звар'яцеў» пасля нядаўніх масаваных нападаў на ўкраінскія гарады.

На фоне няўдачы стамбульскіх перамоў у Кангрэсе ЗША набірае абароты ініцыятыва аб новых, «разбуральных» санкцыях супраць РФ. Адзін з яе аўтараў, сэнатар Рычард Блюменталь, публічна абвінаваціў Крэмль у спробе «зрабіць дурнямі Трампа і Амерыку».

Сітуацыя стварае сур'ёзны выклік для Трампа: ці працягне ён намагаць на перамовах або звернецца да жорсткіх дзеянняў - да павелічэння вайсковай дапамогі Кіеву? У Вашынгтоне прызнаюць: ход вайны ва Украіне ўсё больш уплывае на палітычныя перспектывы самога Трампа.

«Той факт, што Пуцін зноў бескампрамісна адказаў на заклікі да міру, цяпер можа прымусіць Трампа дзейнічаць», - піша выданне.

Апошнія навіны