BE RU EN

Трамп павіншаваў абранага прэзідэнта Польшчы і назваў яго сваім супольнікам

  • 3.06.2025, 9:34

Прэзідэнт ЗША высока ацаніў вынікі выбараў у Польшчы.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп павіншаваў новаабранага прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага з перамогай і назваў яго сваім хаўруснікам.

Пра гэта Трамп напісаў у сацсетцы Truth Social.

"Хаўруснік Трампа перамагае ў Польшчы, шакуючы ўсю Еўропу. Віншуем, Польшча, вы выбралі пераможцу", - напісаў прэзідэнт ЗША.

Караль Наўроцкі ў пачатку траўня наведаў Вашынгтон, дзе сустрэўся з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і дзяржсакратаром Марка Рубіё падчас наведвання ўрачыстасці з нагоды Нацыянальнага дня малітвы ў ЗША.

2 чэрвеня ў Польшчы прайшоў другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Пасля падліку 100 адсоткаў галасоў пераможцам выбараў стаў кандыдат ад партыі «Права і справядлівасць» Караль Наўроцкі. Са звестак Дзяржаўнай выбарчай камісіі, ён набраў 50,89% падтрымкі выбарцаў, або 10 606 628 галасоў.

Ягоны апанент у другім туры, прадстаўнік «Грамадзянскай платформы» Рафал Тшаскоўскі, набраў 49,11% ці 10 237 177 галасоў. У выбарчай камісіі паведамілі, што розніца паміж кандыдатамі складала менш за два адсоткі, ці блізу 370 тысяч галасоў.

Апошнія навіны