BE RU EN

Салаўёў забіўся ў істэрыцы праз атаку дронаў на аэрадромы РФ

  • 3.06.2025, 10:03

Прапагандыст заклікаў расстраляць расейскага жаўнера.

Прапагандыст Уладзімір Салаўёў у эфіры сваёй праграмы заклікаў да расстрэлу жаўнера тэрміновай службы, які зняў на відэа атаку дронаў на расейскі аэрадром і выклаў яго ў сацсеткі.

«А можна яго расстраляць, гэтага жаўнера тэрміновай службы? Вось вывесці гэтую сволач і перад шыхтом проста расстраляць, як здрадніка Радзімы», - заявіў Уладзімір Салаўёў.

Гэтыя словы выклікалі абурэнне нават у Z-супольнасці, адзначыў тэлеграм-канал Astra.

Напрыклад, тэлеграм-канал «Романоv Лайт» напісаў:

«Проста ў вырадка чарговым разам не ўсе дома. Ад уласнай беспакаранасці»

Z-блогер Раман Алёхін таксама раскрытыкаваў заяву Салаўёва, адзначыўшы:

«Чаму няма прэтэнзій да тых, хто ў Мінабароны адказвае за выхаванне і ідэалагічную працу? Падлетка, якога выхоўвалі на прынцыпе «не напісаў — значыць, не было», трэба расстраляць, а тых, хто павінен быў сфармаваць з яго абаронцу Радзімы — узнагародзіць? Дзіўная логіка».

Іншы z-канал «ПриZрак Новороссии» дадаў:

«Ведаю аднаго чалавека, якога пасадзілі за экстрэмізм за фразу «за гэта расстрэльваць трэба...». А тут, відаць, «гэта іншае». Ну, ОК. Так і «пераможам».

Апошнія навіны