BE RU EN

У Беларусі знайшлі рыбныя кансервы з нечаканай «начынкай»

  • 3.06.2025, 10:28

Санітарна-эпідэміялагічная служба апублікавала шакавальныя звесткі.

Санітарна-эпідэміялагічная служба Міністэрства аховы здароўя апублікавала шакавальныя звесткі.

У папулярных кансервах печані траскі выявілі мёртвыя лічынкі паразітаў.

Гаворка ідзе аб рыбнай прадукцыі вытворчасці «Ajtel Iceland ehf» (Ісландыя) і ТАА «Ветразь» (Расея).

Адзначаецца, што лічынкі не небяспечныя, але паказваюць на наяўнасць парушэнняў пры вырабе кансерваў.

З 2 чэрвеня 2025 года ўведзеная часовая забарона на ўвоз і продаж гэтай прадукцыі.

Вытворцы павінны ліквідаваць парушэнні і даказаць бяспеку тавару.

Апошнія навіны