Самалёт прэзідэнта Украіны вылецеў у ЗША
- 3.06.2025, 10:37
Стала вядома, хто знаходзіцца на борце спецрэйса.
Самалёт прэзідэнта Украіны ляціць у ЗША, вынікае са звестак маніторынгу. На борце спецрэйсу — кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на крыніцу.
"Кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак ляціць у ЗША", - паведаміла крыніца РБК-Украіна.
Выданне таксама падкрэслівае, што візіт быў запланаваны і анансаваны прэзідэнтам Зяленскім раней.
"Будуць адпаведныя сустрэчы. Мы можам казаць, што на гэтым тыдні, ну, я ўжо кажу гэта журналістам. Але я пакуль не будуць раскрываць, у якім фармаце. Мы плануем, гэта будзе ў ЗША. Там будзем падымаць менавіта гэтыя два пытанні", - казаў Зяленскі 2 чэрвеня.
Перамовы прадстаўніка Украіны з калегамі ў ЗША закрануць эканамічныя і абаронныя пагадненні. Са слоў прэзідэнта Зяленскага, Украіна хоча прапанаваць Штатам пагадненні і аб свабодным гандлі.
Нагадаем, напярэдадні ў Турцыі адбыўся другі раўнд перамоў Расеі і Украіны. На сустрэчы, якая да апошняга моманту заставалася пад пытаннем, Масква і Кіеў змаглі дамовіцца аб новых гуманітарных мерах.