Гэтым летам беларусаў чакаюць яшчэ адныя доўгія выходныя
- 3.06.2025, 10:51
Колькі будзем адпачываць і калі.
У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны нагадалі аб будучых вялікіх выходных. Яны будуць роўна праз месяц.
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца 3 ліпеня, у 2025-м прыпадае на чацвер, у сувязі з чым пятніца, 4 ліпеня, таксама абвешчаная выхадным днём. Адпрацаваць яе давядзецца ў суботу, 12 ліпеня.
Такім чынам, у беларусаў будуць чатыры дні адпачынку: 3, 4, 5 і 6 ліпеня.