Мытнікі знайшлі ў пасылках для беларусаў небяспечныя прадметы
- 3.06.2025, 11:11
Шаблю, катану і меч дадао.
На мытным пасту ў менскім аэрапорце пры праверцы міжнародных паштовых адпраўленняў супрацоўнікі выявілі ў трох пасылках прадметы, падобныя да шаблі і мяча. Пасылкі прыбылі з краін ЕАЭС і былі адрасаваныя грамадзянам Беларусі, паведамляе «Зеркало» са спасылкай на ДМК.
Згодна з суправаджальнымі дакументамі, унутры знаходзілася сувенірная зброя, спецыяльныя нажы і матэрыялы. Аднак вонкавы выгляд змесціва выклікаў сумневы ў мытнікаў, і знаходкі накіравалі на экспэртызу.
Спецыялісты ўстанавілі: усе тры прадметы — гэта халодная зброя калюча-сякучага і рэзальнага дзеяння, якая забароненая да перасылкі ў міжнародных пасылках. Адна са знаходак - самаробная шабля, падобная да канструкцыі на гістарычную шаблю 1610 года. Два іншых клінкі вырабленыя на заводзе: адзін нагадвае японскую катанню, другі — кітайскі меч дадао.
Усе матэрыялы і прадметы былі перададзеныя ў МУС для далейшых разглядаў.