У Беларусі забаранілі прадаваць папулярныя бліны з Расеі
- 3.06.2025, 11:33
У іх знайшлі кішачную палачку.
Бліны «Сыты тата» ад расейскай кампаніі ТАА «Ліна» забаранілі прадаваць у Беларусі. Адпаведнае папярэджанне апублікаваў Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
У ведамстве адзначылі, што ў блінах знайшлі кішачную палачку, а таксама падвышаны мікробны асяродак (колькасць мікраарганізмаў перавышае дапушчальныя нормы). Ужыванне гэтай прадукцыі нясе «рызыку атручванняў».
У дачыненні да бліноў «Сыты тата» з 2 чэрвеня была ўведзеная часовая забарона на іх увоз у нашу краіну і продаж.