BE RU EN

У Менску сабака выбег пад шчыльную плынь аўтамабіляў

  • 3.06.2025, 12:02

Яго лавілі некалькі чалавек.

Праспект Пушкіна, шчыльная плынь самаходаў. Раптам на праезнай частцы некалькі чалавек. Што яны робяць? Спрабуюць злавіць сабаку, піша Onliner.by.

Незразумела як і невядома адкуль, але нейкім чынам маленькі сабака выскачыў на дарогу. Манеўруючы сярод спыненых аўтамабіляў, ён рабіў усё магчымае, каб не трапіць у рукі тых, хто спрабаваў яго злавіць.

У пошуку гадаванца ўдзельнічалі, мяркуючы з запісу, не менш за пяць чалавек. Дамагчыся поспеху ім удалося далёка не адразу. На шчасце, пад аўтамабіль ніхто не трапіў, усё скончылася добра. Але стрэс ўсе датычныя відавочна перажылі немаленькі.

Апошнія навіны