У Расеі запанікавалі праз знікненне Пуціна
- 3.06.2025, 12:48
Кіраўнік РФ знік пасля атакі Украіны на аэрадромы.
У Расеі сярод Z-блогераў пачала распаўсюджвацца паніка, там "страцілі" расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна. Крамлёўскі кіраўнік нідзе не з'яўляецца. Публічна пасля разгромнай аперацыі Службы бяспекі Украіны пад назвай "Павуцінне”, якая адбылася 1 чэрвеня, піша “Обозреватель".
Пра гэта паведамляе Telegram-канал “ЧТД". Карыстальнікі мяркуюць, што Пуцін наогул не адрэагуе на ўкраінскую атаку, у выніку якой знішчана больш за 40 самалётаў.
"Z-патрыёты страцілі Пуціна - ён не з'яўляецца нідзе. Публічна з 31 траўня (не лічачы крамлёўскіх “кансерваў”. А паралельна ўжо сумняваюцца, што той наогул адкажа на ўдар па авіябазах”, – гаворыцца ў паведамленні.
Хоць відэа з расейскім дыктатарам і з'яўляліся пасля 1 чэрвеня, аднак рознае адзенне Пуціна пацвярджае, што кадры былі зробленыя ў розныя дні, гэта значыць знятыя загадзя, але апублікаваныя пазней.
"Ужо 4 дні ад Таты няма ніякіх заяў і навін. Дапамажыце знайсці чалавека. Можа нешта здарылася?"- напісалі расейцы.
Мяркуючы з каментароў, яны ўжо не ўпэўненыя і ў выкарыстанні знакамітага “Арэшніка”, маўляў, для чаго ім наогул біць, бо гэта не развяжа ніякіх праблем.
"Па якіх цэлях будзеце біць "Арэшнік" і дзеля чаго? “Арэшнік" нашых праблем не развяжа. Для яго ў бягучай парадыгме СВА проста няма цэляў", - гаворыцца ў паведамленні.
У сваю чаргу муж топ-прапагандысткі РФ Вольгі Скабеевай, яе сувядучы ў праграме “60 хвілін” Яўген Папоў у найлепшых мемных традыцыях заявіў, што не варта панікаваць, бо падчас аперацыі “Павуцінне” было нібыта збіта толькі 3-4 самалёты.
"Які гэта Пэрл-Харбар? Што за паніка. З відэа 3-4 борты. Наогул не зразумела колькі з іх дзейсныя, а колькі муляжоў”, – “супакоіў” прапагандыст.
Нагадаем, 1 чэрвеня Служба бяспекі Украіны правяла ў Расеі маштабную спецаперацыю “Павуцінне” па знішчэнні варожай стратэгічнай авіяцыі. На тэрыторыі краіны-агрэсаркі было знішчана больш за 40 самалётаў, сярод іх А-50, Ту-95 і Ту-22М3. Паводле папярэдніх ацэнак, агульны кошт знішчанай авіяцыі перавышае $7 млрд.