У цэнтры Берасця прадаюць таўнхаус за 300 тысяч даляраў
- 3.06.2025, 14:04
Што прапануюць за такія грошы.
У гістарычным цэнтры Берасця на продаж выстаўлены трохпавярховы таўнхаус мансарднага тыпу з зямлёй і ўласнай саўнай. Аб'ект размешчаны ў крокавай даступнасці ад прыпынкаў грамадскага транспарту, школ, дзіцячых садкоў і крам, піша «Зеркало».
Агульная плошча дома - 228,2 кв. м, жылая - 83 кв.м. Спальныя пакоі знаходзяцца на першым і другім паверхах. На цокальным паверсе добраўпарадкаваная саўна з пакоем адпачынку. На кожным паверсе прадугледжаныя санвузлы і дапаможныя памяшканні.
Дом пабудаваны ў 1958 годзе, цагляны, з абтынкаваным фасадам і дахам з металачарапіцы. Часткова ўсталяваныя шклопакеты, вокны выходзяць на розныя бакі. Камунікацыі цалкам цэнтралізаваныя: газ, вада, каналізацыя, электрычнасць. Ацяпленне ажыццяўляецца з дапамогай газавага катла, праведзены оптавалакновы інтэрнэт.
Да дома прылягае зямельны пляц плошчай 5,78 соткі правільнай формы. Тэрыторыя дагледжаная, выкананы ландшафтны дызайн, ёсць зона адпачынку, гараж на адно машына-месца і паркавальныя пляцоўкі.
Кошт аб'екта - 899 969 рублёў, што складае прыкладна 300 000 даляраў існым курсам.