BE RU EN

«Затрымка амаль на тры гадзіны праз доўгія гутаркі»

  • 3.06.2025, 15:41

Як праходзяць допыты на мяжы Беларусі з Еўразвязам.

На межах Беларусі з краінамі Еўразвяза працягваюцца праверкі, допыты і затрыманні. На асаблівым кантролі сілавікоў беларусы, якія пасля 2020 года траплялі пад палітычны адміністрацыйны пераслед. Праваабаронцы «Вясны» раяць сур'ёзна ацэньваць рызыкі перад паездкай у Беларусь.

Журналісты BGmedia вывучылі, што на мінулым тыдні і ў пачатку гэтага пісалі карыстальнікі памежных тэлеграм-чатаў аб праверках тэлефонаў і допытах на беларускай мяжы (арфаграфія і пунктуацыя паведамленняў выпраўленыя з захаваннем сэнсу, а некаторыя з іх скарочаныя).

Як сілавікі правяраюць на мяжы беларусаў

27 траўня адзін з карыстальнікаў прымежнага чата напісаў, што «размовы» цяпер праводзяць і на выездзе з Беларусі. Для праваабаронцаў гэта ўжо даўно не навіна, а вось удзельнікі чата здзівіліся:

«Увага. З гэтага часу праверка і сканаванне багажу таксама пры выездзе з РБ. Можа разава, а можа ўжо і ўвесь час. Таксама пры выездзе могуць выклікаць і на размову. Усё, як раней, толькі зараз у абодва бакі».

Пасля ягонага паведамлення пра «гутаркі» на выездзе з Беларусі ў прымежных чатах не распавядалі. Але пісалі пра допыты на ўездзе ў краіну:

«Вільня - Менск - Гомель. А 21.15 [27 траўня] з аэрапорта. Заехалі на літоўскую блізу 22.00, прайшлі за паўгадзіны. На беларускай усе рэчы праз сканер, выбарачны надгляд і затрымка амаль на тры гадзіны праз доўгія размовы і высвятленні з пасажырамі. Выезд з мяжы а 02.00».

«А 01.20 выезд з Варшавы [28 траўня]. Далей беларускі. А 07.15 прайшлі польскі кантроль. А 09.50 пачаўся беларускі кантроль. Некалькі чалавек запрасілі на размову. Рэчы правяралі праз сканер. Аб 11.25 выехалі ў Менск».

«ЛТ - РБ [31 траўня]. А 12.25 беларускі пашпартны і мытны кантроль. Рэчы праз сканер. Аўтобус на рэнтген. На размову некалькі чалавек, але даволі хутка. А 13.10 выехалі ў Менск. Менш за дзве гадзіны на мяжы».

«РП - РБ [31 траўня], прыехалі шостымі а 16.00 паводле бел. часу, зараз прайшлі беларусаў, чакаем з допытаў».

«Аўтобус Менск - Вільня, 31.05, адпраўленне а 06.30. Усё штатна, хутка, без праблем, толькі аднаго пасажыра знялі беларусы (не ведаю чаму). Выехалі з літоўскага боку а 10.55».

«Завошта мужыку кайданкі і павялі на РБ? Хто бліжэй бачыў? [1 чэрвеня]».

«РП - РБ (час польскі) [2 чэрвеня]. А 3 гадзіны ночы падсела ў другі аўтобус ад шлагбаўма, амаль адразу заехалі. Аб 10.00 прайшлі беларускую мяжу, чакаем 2 чалавекі з размовы».

Апошнія навіны