BE RU EN

Reuters: Трамп папрасіў Японію дапамагчы з праектам «Залатога купала»

  • 3.06.2025, 17:47

Гэта можа стаць для Токіё «разменнай манетай» у перамовах аб тарыфах.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абмеркаваў супрацоўніцтва з Токіё ў распрацоўцы тэхналогій для запланаванага праекта шчыта супрацьракетнай абароны «Залаты купал» падчас тэлефоннай размовы з прэм'ер-міністрам Японіі Шыгеру Ішыбам у гэтым месяцы, паведамляе Reuters.

Чакаецца, што абедзве краіны будуць супольна працаваць над «сістэмамі перахопу пагроз» – удзел Японіі можа стаць для краіны «разменнай манетай» у атрыманні саступак у перамовах з Вашынгтонам наконт тарыфаў, напісала выданне Nikkei. У дзвюх краін ужо ёсць досвед супрацоўніцтва ў сферы супрацьракетнай абароны.

У гэтым месяцы Трамп абвясціў аб планах стварэння абароннага шчыта і прызначыў генерала Касмічных сіл ЗША Майкла Гетлейна ўзначаліць праект коштам $175 мільярдаў. Трамп хоча скончыць праект да канца свайго прэзідэнцкага тэрміна ў 2029 годзе. Паводле ацэнак Бюджэтнай управы Кангрэса ЗША, «Залаты купал» можа каштаваць $831 мільярд даляраў цягам двух дзесяцігоддзяў.

У Кітаі ўжо выказвалі «сур'ёзную занепакоенасць» амерыканскім праектам і заклікалі Штаты адмовіцца ад яго распрацоўкі.

Апошнія навіны