BE RU EN

Украінская дэлегацыя ў ЗША сустрэлася з Келагам

  • 3.06.2025, 20:22

Што абмяркоўвалі.

Украінская дэлегацыя ў Вашынгтоне сустрэлася са спецыяльным прадстаўніком ЗША ў пытаннях Украіны і Расеі Кітам Келагам і абмеркавала вынікі перамоў у Стамбуле.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак у аўторак, 3 чэрвеня.

Са слоў Ермака, Украінская каманда таксама абмеркавала з Келагам сітуацыю на фронце, узмацненне санкцый супраць Расеі і абаронную дапамогу Украіне.

Акрамя гэтага, казалі аб выкрадзеных Расеяй украінскіх дзецях. Ярмак падкрэсліў, што Украіна перадала расейскаму боку спісы дэпартаваных дзяцей і чакае адказу.

"Я сказаў, што Расея робіць усё, каб не спыняць агонь. І гэтаму варта пакласці канец праз сілу, бо Украіна зрабіла ўсё, каб вайна спынілася. Але калі Расея не спыняе агонь добраахвотна, мы вымушаныя праводзіць аперацыі і знішчаць іх вайсковы патэнцыял”, — падкрэсліў кіраўнік АП.

Апошнія навіны