Лідар кіроўнай у Паўднёвай Карэі партыі прызнаў паразу на выбарах
- 3.06.2025, 20:49
Перамогу на прэзідэнцкіх выбарах атрымаў прадстаўнік Дэмакратычнай партыі.
Лідар кіроўнай у Паўднёвай Карэі кансерватыўнай парты “Сіла народа” Кім Мун Су прызнаў паразу на прэзідэнцкіх выбарах. Пра гэта паведамляе агенцтва Yonhap.
"Я пакорліва прымаю выбар народа”, - заявіў палітык, павіншаваўшы свайго апанента Лі Чжэ Мена, які прадстаўляў апазіцыйную Дэмакратычную партыю “Табура".
Кім Мун Су падкрэсліў, што Рэспубліка Карэя дзякуючы сіле народа даб'ецца вялікіх вынікаў, незалежна ад таго, з якімі цяжкасцямі краіна сутыкаецца.
Пасля падліку 80 адсоткаў бюлетэняў стала зразумела, за Лі Чжэ Мена прагаласавалі 48,3 адсотка грамадзян, другога кандыдата падтрымалі 42,7 адсотка выбарцаў.
Падчас перадвыбарнай кампаніі Лі Чжэ Мен неаднаразова казаў, што Паўднёвай Карэі неабходна падтрымліваць добрасуседскія стасункі з Кітаем і Расеяй. Пры гэтым звяз з ЗША ён назваў асновай замежнай палітыкі.