Ямаль узначаліў рэйтынг самых дарагіх футбалістаў свету
- 3.06.2025, 21:05
Яго кошт вырас да €402,3 млн.
Форвард каманды Гішпаніі Ламін Ямаль пасля падпісання новага кантракту з «Барсэлонай» узначаліў рэйтынг самых дарагіх футбалістаў свету паводле версіі Міжнароднага цэнтра спартыўных даследаванняў (CIES Football Observatory).
Новае пагадненне 17-гадовага футбаліста з каталонскім клубам, якое ён падпісаў 27 траўня, будзе дзейнічаць да лета 2031 года. Цяпер CIES ацэньвае Ямаля на €402,3 млн. у студзені, калі CIES прадстаўляе штогадовы рэйтынг самых дарагіх футбалістаў, гішпанца ацэньвалі на €108,3 млн.
У топ-10 рэйтынгу таксама ўваходзяць: Эрлінд Холанд («Манчэстэр Сіці», 239,6 млн), Джуд Белінгем («рэал», 233,8 млн), Кіліян Мбапэ («рэал», 192,5 млн), Джамал Мусіяла (Нямеччына, «Баварыя», €154,8 млн), Педры (Гішпанія, «Барселона», €143,7 млн), Вінісіус Жуніёр (Бразілія, «Рэал», €130,4 млн), Коўл Палмер («Чэлсі», 126,5 млн), Хуліан Альварэс («Атлетыка», 126 млн) і Фларыян Вірц («Баер», 122,3 млн).
Ямаль - найлепшы малады гулец чэмпіянату Еўропы, які прайшоў мінулым летам, рэкардсмен еўра як самы малады гулец і аўтар гола ў гісторыі турніру. Гішпанія стала пераможцам таго турніру.
У лістападзе 2024 года футбаліст атрымаў прэмію Golden Boy як найлепшы малады футбаліст Еўропы.
У мінулым сезоне Ямаль перамог з “Барселонай” чэмпіянат і Кубак Гішпаніі. На рахунку футбаліста было 55 матчаў, 18 галоў і 25 выніковых перадач ва ўсіх турнірах.