Беларусы ў НХЛ: Шаранговіч расказаў пра стасункі з Протасам
- 3.06.2025, 21:45
Форвард «Калгары» толькі парадаваўся за свайго суайчынніка, які пабіў ягоны рэкорд выніковасці.
Хакеіст «Калгары Флэймз» Ягор Шаранговіч расказаў пра суперніцтва з іншым беларусам – Аляксеем Протасам з «Вашынгтона».
Форвард «агеньчыкаў» адзначыў, што яны знаходзяцца ў добрых стаунках.
Пра гэта спартовец расказаў у інтэрв'ю Bet News.
Са слоў Шаранговіча, ён нават павіншаваў Протаса з пабітым рэкордам выніковасці сярод беларусаў у НХЛ.
«У нас нармальныя стасункі і няма як такога спаборніка. Калі ён пабіў рэкорд, я яго павіншаваў і пажадаў закінуць яшчэ пару шайбаў, каб перасягнуць мяне і па галах таксама», – расказаў нападнік «Калгары».
Акрамя таго, Ягор адзначыў, што галоўнае для Аляксея цяпер: стабільна трымаць свой узровень гульні.
Менавіта перапады выніковасці, на думку нападніка «Флэймз», не дазваляюць яму цалкам раскрыцца ў НХЛ.