BE RU EN

МЗС Украіны рэзка адказала славацкаму міністру

  • 30.06.2025, 10:53

Злачынец павінен панесці пакаранне.

Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга адрэагаваў на заяву кіраўніка МЗС Славаччыны Юрая Бланара, які дапусціў «прабачэнне» Масквы за яе вайну супраць Украіны.

Сібіга ў сацсетцы Х напісаў, што «той, хто нікога не страціў у гэтай вайне, не мае права рабіць такія заявы». Украінскі міністр падкрэсліў, што беспакаранасць з’яўляецца першапрычынай расейскіх злачынстваў ва Украіне.

«Наіўна чакаць, што злачынец спыніцца, калі ягонае злачынства даруюць, а не пакараюць. Расея стукне і па іншай шчацэ», - запэўніў Сібіга.

Як паведамлялі славацкія СМІ 30 чэрвеня, Юрай Бланар заявіў, што Захад павінен знайсці спосаб супрацоўніцтва з РФ, бо вайну ва Украіне нельга скончыць ваенным шляхам, а толькі з дапамогай дыпламатыі. Ён дапусціў, што краіны павінны «прабачыць» Маскве за «ўсё, што адбылося».

Апошнія навіны