BE RU EN

Orlen спыніць пастаўку расейскай нафты ў Чэхію

  • 30.06.2025, 19:06

Кантракт польскага нафтагазавага канцэрна Orlen з «Раснафтай» скончыўся.

Тэрмін дзеяння кантракта на пастаўку нафты з Расеі на нафтаперапрацоўчы завод (НПЗ) у чэшскім Літвінаве скончыўся 30 чэрвеня 2025 года, заявіў гендырэктар польскага нафтагазавага канцэрна Ірэнеуш Фонфара, яго словы паведамляе Gazeta Wyborcza.

Паводле ягоных словаў, Orlen спыніў пастаўкі расейскай нафты на НПЗ у Чэхіі яшчэ ў сакавіку. Аднак кантракт з «Раснафтай» на транспартаванне сыравіны ў Літвінаў, заключаны 12 гадоў таму, заканчваецца толькі ў канцы чэрвеня. Фанфара назваў яго «закрытай кнігай».

«Мы закончылі апошні гістарычны кантракт на пастаўку сырой нафты з Расеі ў Чэхію. Гэта азначае, што з 1 ліпеня 2025 года Orlen Group, а значыць, і ўвесь рэгіён, будуць вольныя ад расейскай нафты. Мы закрылі гэтую кнігу і разам будуем бяспечную будучыню для рэгіёну», – сказаў ён.

Паводле словаў Фанфары, у Orlen ёсць два нафтаперапрацоўчыя заводы ў Чэшскай Рэспубліцы: у Літвінаве з гадавой магутнасцю перапрацоўкі 5,4 млн т сырой нафты і ў Кралупі-над-Влтавау магутнасцю 3,3 млн тонаў. Аднак расейскую нафту перапрацоўвалі толькі ў Літвінаве.

Цяпер, адзначыў кіраўнік Orlen, нафта на НПЗ у гэтым горадзе будзе паступаць з паўднёвага кірунку па трансальпійскім трубаправодзе TAL.

Фанфара дадаў, што канцэрн падрыхтаваў НПЗ у Літвінава да перапрацоўкі іншых відаў нафты, акрамя расейскай, у тым ліку правёў выпрабаванні розных сумесяў сыравіны. Сёння чэшскія нафтаперапрацоўчыя заводы забяспечваюцца нафтай у тым ліку з Саудаўскай Аравіі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі і Афрыкі.

Апошнія навіны