BE RU EN

Ва Украіне распрацавалі спецыяльныя патроны для знішчэння дронаў

  • 30.06.2025, 22:23

Відэа.

Украінская платформа Brave1 распрацавала патроны, якія прызначаныя для знішчэння беспілотнікаў. Яны абсталяваныя спецыяльнай баявой часткай.

Пра гэта паведамляе Сharter97.org са спасылкай на віцэ-прэм'ера, міністра лічбавай трансфармацыі Украіны Міхаіла Фёдарава ў Facebook.

«Абаронны кластар Brave1 ініцыяваў распрацоўку антыдронавых патронаў, якія значна падвышаюць шанцы вайскоўцаў падбіць рухомую цэль», – адзначыў Фёдараў.

Ён дадаў, што на першы погляд звычайныя патроны абсталявалі спецыяльнай баявой часткай, што значна павялічвае шанцы знішчэння FPV-дрона або «Мавіка».

Паводле ягоных словаў, вытворца ўжо кадыфікаваў распрацоўку паводле стандартаў NATO.

«Наша агульная мэта – каб кожны пяхотнік меў магазін такіх патронаў і мог забяспечыць ім аўтамат у выпадку паветранай пагрозы», – расказаў віцэ-прэм'ер.

Апошнія навіны