BE RU EN

Мянчук запрасіў у госці мужчыну і страціў маёмасць

  • 30.06.2025, 20:10

«Аліса» патрапіла ў ламбард, а мультыварка пайшла на металалом.

Мужчына схадзіў у госці да менчука і абакраў яго, паведамілі ў прэс-службе ГУУС Менгарвыканкама.

У міліцыю звярнулася 55-гадовая мянчанка, якая вярнулася з працы дадому і выявіла адсутнасць мультываркі, а таксама разумнай калонкі «Алісы». Агульную шкоду заяўніца ацаніла ў 800 рублёў.

Супрацоўнікі міліцыі паводле падазрэння ў крадзяжы затрымалі 29-гадовага менчука. Вызначана, што яго запрасіў у госці муж заяўніцы. Ужыўшы спіртное, гаспадар заснуў, а госць вынес з кватэры маёмасць.

У выніку «Алісу» мужчына прадаў у ламбард за 180 рублёў, а чужую мікрахвалёўку здаў у пункт прыёму металалому за 5 рублёў. Выручаныя грошы ён патраціў на асабістыя патрэбы.

Следчыя распачалі ў дачыненні да менчука крымінальную справу за крадзеж.

Апошнія навіны