BE RU EN

Як беларуская дыяспара Брытаніі адсвяткавала Купалле

  • 30.06.2025, 21:26

На свята сабралася больш за 100 чалавек.

Беларуская дыяспара Брытаніі арганізавала ў суботу святочнае святкаванне Купалля, якое сабрала больш за 100 чалавек, паведамляе «Радыё Рацыя».

Да імпрэзы далучыліся не толькі беларусы, але і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў, зацікаўленыя ў традыцыях і культуры Беларусі. Пра асаблівасць сёлетняга святкавання распавяла арганізатар Алена Лаўнiк:

–Сёлета ў нас вельмі важная дата святкавалася падчас Купалля. Гэта стагоддзе выдання поўнай версіі «Сымона-музыкі» Якуба Коласа. Гэты тэкст ён сам па сабе вельмі купальскі. Хоць там тэма Купалля не закранаецца.

У праграме былі карагоды, песні, танцы, скаканне праз вогнішча, традыцыйныя гульні. Традыцыя святкавання этнаграфічнага Купалля ў Лондане бярэ пачатак з 2021 года, калі беларусы пачалі свядома адраджаць народныя абрады. Але і раней свята Купалля неаднаразова адзначалася, хоць і ў меншым фармаце.

Апошнія навіны