Страты авіяцыі РФ ад удараў СБУ выраслі
- 4.06.2025, 7:50
Украінскі Генштаб пацвердзіў знішчэнне 41 самалёта.
Расейская Федэрацыя страціла 41 вайсковы самалёт падчас правядзення спецаперацыі «Павуцінне», якую арганізавала СБУ.
Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ.
Паводле звестак Генштаба, пасля апрацоўкі дадатковай інфармацыі з розных крыніц і яе верыфікацыі, агульныя страты акупантаў склалі 41 вайсковы самалёт.
Сярод страт стратэгічныя бамбавікі і іншыя тыпы баявых паветраных суднаў.
Заўважым, што сёння раніцай Генштаб у справаздачы пра страты расейцаў паказаў, што было знішчана 12 самалётаў.
Нагадаем, у нядзелю, 1 чэрвеня, СБУ з дапамогай дронаў ударыла па расейскіх аэрадромах.
Старшыня СБУ Васіль Малюк расказаў, што ў выніку атакі быў знішчаны 41 расейскі самалёт. Сярод іх пераважна былі стратэгічныя бамбавікі.
Беспілотнікі пацэлілі ў чатыры вайсковыя базы: «Белая», «Дзягілева», «Аленья» і «Іванава». Раней у СБУ падлічылі, колькі страціла Расейская Федэрацыя за адзін дзень украінскай спецаперацыі.