Пяць краін абраныя ў Раду Бяспекі ААН
- 4.06.2025, 10:42
Сярод новых чальцоў - краіна-суседка Беларусі.
Генеральная Асамблея ААН абрала пяць новых непастаянных чальцоў Рады Бяспекі. Са студзеня 2026 года двухгадовы мандат атрымаюць Бахрэйн, Конга, Ліберыя, Калумбія і Латвія, піша Associated Press (пераклад — сайт Charter97.org).
Латвія ўпершыню ўвойдзе ў склад Рады Бяспекі. Міністарка замежных спраў краіны Байба Бражэ падкрэсліла, што гістарычны досвед краіны дазваляе ёй разумець і ўсталёўваць і развіваць супрацоўніцтва з усімі рэгіёнамі свету: «мы ведаем цану свабодзе і далікатнасць міру».
Бахрэйн, які будзе прадстаўляць арабскі свет, другі раз займае месца ў Радзе Бяспекі. Кіраўнік МЗС Абдулатыф Аль-Заяні заявіў, што галоўная мэта краіны - спрыяць міру ў рэгіёне, асабліва ў кантэксце канфлікту ў Газе. Ён заклікаў да неадкладнага спынення агню, гуманітарнай дапамогі, вызвалення закладнікаў і фармавання жыццяздольнай палестынскай дзяржавы.
Міністарка замежных спраў Конга Тэрэза Вагнер адзначыла, што выбар краіны паказвае на давер да Афрыкі і яе ўкладу ў глабальную бяспеку. Яна паабяцала дзяліцца доседам пераадолення канфліктаў і ўзаемадзеяння з міратворчымі місіямі.
Лібэрыя вяртаецца ў Раду Бяспекі ўпершыню з 1961 года. Намесніца міністра замежных спраў Дэуе Грэй падкрэсліла імкненне краіны бараніць афрыканскія інтарэсы і змагацца з няроўнасцю і змяненнем клімату.
Калумбійскі пасол Леанор Салабата заклікала да абароны правоў чалавека і гармоніі з прыродай.
Новыя чальцы заменяць Алжыр, Гаяну, Паўднёвую Карэю, Сьера-Леонэ і Славенію.