У Гомелі лівень затапіў шматпавярховік
- 4.06.2025, 10:58
Тэхнічны паверх не дапамог.
Лівень, які абрынуўся на Гомель 3 чэрвеня, затапіў дзевяціпавярховік на вуліцы Братоў Лізюковых. Пра гэта жыхары дома расказалі мясцоваму выданню «Сильные новости».
Некаторыя гамельчукі пацярпелі ад дажджу, нават не выходзячы з уласнай кватэры.
Хоць у доме ёсць тэхнічны паверх, жыхароў гэта не выратавала. Як паведаміла гамяльчанка, іх дзевяціпавярховік затапіла з 9-га па 3-ці паверх уключна.
«А гэты цуд - майстры так зрабілі ліўнёўку на тэхнічным паверсе, анучкай заматалі — і нармальна. На тэхнічным паверсе плавае шклавата разам з дохлымі галубамі», — расказала жанчына.
Нагадаем, залевы і штармавы вецер пракаціліся па Гомельшчыне 3 чэрвеня. У МНС паведамілі аб 142 паваленых дрэвах, пашкоджаных аўто і дахах дамоў.