BE RU EN

«Аперацыя СБУ «Павуцінне» можна паставіць у адзін шэраг з ліквідацыяй бен Ладэна»

  • 4.06.2025, 11:01

Амерыканскі сэнатар ацаніў поспех украінскіх спецслужбаў.

Сэнатар Рычард Блюменталь, каментуючы аперацыю СБУ "Павуцінне", параўнаў яе з аперацыяй, падчас якой ліквідавалі тэрарыста Асаму бен Ладэна.

Пра гэта паведамляе Politico.

Аперацыю "Павуцінне" ён назваў доказам спрыту і рашучасці Украіны.

Гэтыя ўдары, са слоў Блюменталя, зняпраўджваюць "Фальшывы наратыў аб тым, што Украіна саступае ў вайне» і можа змяніць імпульс у Вашынгтоне на карысць павелічэння дапамогі Украіне.

«Яны могуць знішчаць авіябазы за 4 тысячы міль ад Украіны. Яны могуць ударыць дзе хочуць», - сказаў сэнатар.

«Адным толькі майстэрствам і дзёрзкасцю гэтыя атакі могуць быць пастаўленыя ў адзін шэраг з рэйдам ЗША на Асаму бен Ладэна і ізраільскай аперацыяй з пэйджарамі як адное з найбуйнейшых вайсковых дасягненняў апошніх гадоў», - дадаў ён.

Апошнія навіны