З'явіліся унікальныя кадры пачатку аперацыі «Павуцінне»
- 4.06.2025, 11:30
На відэа адна з фур, загружаная модульнымі дамкамі, адпраўляецца ў дарогу.
1 чэрвеня СБУ праводзіла аперацыю паразы авіяцыі акупантаў у Расеі. Пад удар трапілі больш за 40 самалётаў.
Пра гэта піша РБК-Украіна са спасылкай на крыніцы.
У СБУ паказалі, падрыхтоўку да спецаперацыі пад назвай «Павуцінне». Гаворка ідзе пра атаку на стратэгічную авіяцыю Расеі, якую ўкраінскія сілы правялі ў пачатку чэрвеня.
Крыніцы далі ўнікальныя кадры падрыхтоўкі да спецаперацыі для знішчэння стратэгічнай авіяцыі РФ.
На відэа відаць, як адная з фур, загружаная модульнымі дамкамі, адпраўляецца ў дарогу.