Беларуска прыдумала геніяльны метад для выратавання бульбы ў агародзе
- 4.06.2025, 12:12
Бадзёрае відэа сабрала амаль 900 тысяч праглядаў.
У TikTok завірусілася відэа, у якім жанчына паказала незвычайны (і, хутчэй за ўсё, жартоўны) лайфхак, як змагацца з каларадскім жуком з дапамогай... звычайнага пыласмока.
На відэа, якое ўжо сабрала амаль 894 тысячы праглядаў, яна бадзёра пыласосіць бульбу (без насадкі) проста на агародзе, быццам гэта канапа ў гасцёўні, піша «Тэлеграф».
Дарэчы, калі адкінуць тое, як дзіўна і смешна гэта выглядае, такі просты і геніяльны метад, здаецца, сапраўды дазволіць пазбавіцца ад шкодніка за хвілін 5. Хто ведае - можа, хутка ў крамах з'явяцца спецыяльныя пыласмокі «антыжук»?
Нават мяркуючы з колькасці падабаек (7000), захаванняў (больш за 800) і каментароў, лайфхак адгукнуўся шмат каму.
«Як думаеце, калі я з пыласмокам пабягу па гародзе, суседзі адразу вар’ятню выклічуць, ці я ўсё ж паспею сабраць жука!?»- пажартавала адная з карыстальніц.
«Мой пыласмок засмокча жука разам з бульбай», - выказалася другая.
«Геніяльна. Робат-пыласос, цікава мядзведак, збярэ?»,- узнікла ідэя ў трэцяга.
«За такі лайфхак трэба даваць Нобэлеўскую прэмію!»,- захапіўся хтосьці.
«У мяне тата так гадоў 35 таму агрэст збіраў. Суседзі былі ў шоку», - падзяліўся чарговы каментатар.
«Дык, я не зразумела, гэта што, я дарма ў дзяцінстве на карачках збірала гэтых жукоў сваімі рукамі ў гэта [дурнае] вядро з бензінам?»,- абурылася яшчэ адна карыстальніца.
Дарэчы, вось яшчэ адзін метад, які ў роспачы выкарыстоўваюць многія агароднікі. Магчыма, таксама дапаможа.