Аматарам джынсавага адзення ў Беларусі зрабілі «сюрпрыз»
- 4.06.2025, 12:39
Па брэнд Big Star цяпер давядзецца ехаць у Польшчу.
Дзяржстандарт працягвае правяраць "якасць прадукцыі" ў беларускіх крамах. Гэтым разам спіс небяспечных тавараў папоўніла адзенне вядомага польскага брэнда, піша “Точка”.
Пералік забароненых тавараў здзіўляе - больш за 30 найменняў: ад шкарпэтак да куртак.
Гаворка пра брэнд Big Star, які славіцца сваёй джынсавай вопраткай і не толькі.
Галоўная прэтэнзія да куртак, сукенак і кашуль – «недастатковая паветрапранікальнасць». Пры норме 50-70 дм3/м2с у некаторых вырабаў гэты паказчык нібыта быў у дзясяткі разоў ніжэйшы.
У спісе забароненых тавараў былі і некалькі найменняў абутку Big Star.
На думку спецыялістаў Дзяржстандарту, у яе “недастаткова трывала была прылепленая падэшва”. Пры норме не менш 63 H/см у абутку хімічных метадаў мацавання гэты паказчык нібыта быў удвая ніжэйшы.
Цікава, што хібы выявілі і ў дзіцячым адзенні, у шкарпэтках. Там быў "перавышаны паказчык бяспекі ўзроўню міграцыі капралактаму ў воднае асяроддзе”.