BE RU EN

«СБУ мае яшчэ карты ў калодзе»

  • 4.06.2025, 12:53

Экспэрт патлумачыў, што адбылося з Крымскім мостам пасля атакі.

Эфект ад спецаперацыі СБУ, якая была праведзеная 3 чэрвеня пад Крымскім мостам, можа быць адкладзеным у часе - магчыма, расейцы пакуль хаваюць сур'ёзныя пашкоджанні, выкліканыя выбухам. Пра гэта на Radio NV сказаў вайсковы аглядальнік Дзяніс Паповіч.

Паводле ягоных слоў, ніякіх сумневаў у тым, што аперацыя была праведзеная, што адбыўся выбух і да таго падобнае.

«Эфект ад гэтага выбуху відавочна адкладзены ў часе, паколькі рух па Крымскім мосце працягваецца. Прынамсі ўчора ён спыняўся двойчы. Раніцай, падчас першага выбуху, потым спыняўся на працягу дня, паколькі была паўторная атака. Пасля таго я не бачыў паведамленняў аб тым, што рух па мосце быў заблакаваны», - сказаў аглядальнік.

Ён патлумачыў, што пры наяўнасці крытычных пашкоджанняў рух па мосце быў бы імгненна спынены - гэта няўхільна.

«Пачакаем, які будзе эфект гэтай меры і ці будзе спынены рух па так званым Крымскім мосце для таго, каб ліквідаваць наступствы гэтага ўдару. Але відавочна, што СБУ мае яшчэ карты ў калодзе, акрамя бамбавікоў, якія былі знішчаныя ў нядзелю, акрамя ўдару па Крымскім мосце ўчора. Я думаю, што гэтыя карты ў калодзе яшчэ ёсць», - падкрэсліў Паповіч.

Апошнія навіны