BE RU EN

У палон УСУ трапіў яшчэ адзін беларус

  • 4.06.2025, 14:21

Мужчына жыў у расейскім горадзе Яраслаўлі і ваяваў на баку Расеі.

У рамках найбольшага за апошні час абмену (1000 на 1000) Украіна перадала Расеі трох палонных беларусаў. Яшчэ 8 застаюцца ва ўкраінскім палоне.

Падчас баёў каля населенага пункта Пятроўка Данецкай вобласці ва ўкраінскі палон трапіў грамадзянін Беларусі Сяргей Кузьменка, паведамляе «Радыё Свабода». Мужчына жыў у раснйскім горадзе Яраслаўлі і ваяваў на баку Расеі.

Дзяржаўны ўкраінскі праект «Хачу жыць», якім займаецца каардынацыйны штаб у пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі, паведаміў, што «Сяргей Анатольевіч Кузьменка трапіў у палон у траўні».

Кузьменка ваяваў стралком у другім батальёне 102-га мотастралковага палка 150-й дывізіі, якую пасля баёў пад Марыюпалем фактычна прыйшлося цалкам абнаўляць - тады ў першыя дні поўнамаштабнага ўварвання Расеі ўкраінскія сілы знішчылі прынамсі сем тактычных батальёнаў дывізіі.

Дэталі падпісання ягонага кантракту з расейскім войскам невядомыя, а ў ранейшых спісах палонных беларусаў ягонага прозвішча не было.

Цяпер, з улікам Кузьменкі, ва ўкраінскім палоне знаходзяцца восем грамадзян Беларусі.

Апошнія навіны