Сіноптыкі папярэдзілі беларусаў пра моцныя дажджы
- 4.06.2025, 16:06
На чацвер аранжавы ўзровень небяспекі.
У чацвер, 5 чэрвеня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы будзе без ападкаў. А днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы, у асобных раёнах — моцныя ліўні і град. Вецер будзе паўднёвы - ад слабага да сярэдняга. Аднак пры навальніцах месцамі прагназуецца шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду. У тым ліку навальніца са шквалістым ветрам чакаецца ў Менску.
Сіноптыкі абвясцілі на чацвер аранжавы ўзровень небяспекі.
Тэрмометры ўначы пакажуць 10-15 градусаў са знакам "плюс", у заходніх раёнах краіны будзе 16-18 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +24...+ 29, на поўдні Беларусі месцамі прагназуецца 31 градус вышэй за нуль.