BE RU EN

«Еўропа можа адыграць вызначальную ролю»

  • 4.06.2025, 17:14

Час канфіскаваць актывы РФ.

Пасля трох гадоў частковых захадаў і спроб “балансаваць” санкцыі з захаваннем энэргетычнай стабільнасці, ЗША і ЕЗ рыхтуюцца да новага этапу ціску на эканоміку Расеі, піша часопіс Foreign Affairs (пераклад — сайт Charter97.org).

Галоўныя інструменты: жорсткія меры супраць экспарту вуглевадародаў і выкарыстанне больш як $200 мільярдаў замарожаных актываў Цэнтрабанка РФ на падтрымку Украіны.

З 2022 года заходнія санкцыі фактычна не закраналі найбуйнейшых расейскіх экспарцёраў — такіх як «Раснафта» і «Газпрам». ЗША толькі часткова ўвялі абмежаванні на кошты нафты, дазволіўшы купляць расейскую нафту пры ўмове, што кошт не перавышае $60 за барэль. Аднак адсутнасць другасных санкцый дазволіла трэйдарам і пакупнікам, асабліва ў ААЭ, Кітаі і Індыі, свабодна абыходзіць гэты механізм.

Адміністрацыя папярэдняга прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ў свой час не ўводзіла жорсткіх мер, баючыся скачка цэн нафты і ціску на сусветную эканоміку. Але цяпер нават у асяроддзі прэзідэнта Дональда Трампа прызнаюць: палітыка саступак Пуціну не прыносіць вынікаў.

У гэтай сітуацыі Еўропа можа адыграць вызначальную ролю. Яшчэ ў 2011 годзе менавіта ЕЗ увёў эмбарга на іранскую нафту, вымусіўшы ЗША далучыцца да больш жорсткіх санкцый. Сёння гісторыя можа паўтарыцца.

ЕЗ ужо абмяркоўвае магчымасць увесці новыя абмежаванні на пастаўкі расейскіх энэрганосьбітаў, уключаючы ЗПГ, а таксама ініцыятыву канфіскацыі замарожаных актываў РФ з мэтай іх наступнага выкарыстання ў фондзе аднаўлення Украіны.

Экспэрты падкрэсліваюць: такі крок можа стаць паваротным момантам. Сумяшчэнне сектаральных санкцый на нафту і юрыдычнае замацаванне канфіскацыі расейскіх рэзерваў створыць магутны вагар ціску на Крэмль, пазбаўляючы яго стратэгічнай упэўненасці ў “гульні на знясіленне”.

"Расея дагэтуль мяркуе, што Захад стоміцца раней. Але калі Захад прадэманструе рашучасць - Пуцін можа перагледзець разлікі", - адзначаюць аналітыкі.

Галоўнае пытанне цяпер - ці гатовая адміністрацыя Трампа скарыстацца магчымасцю, калі хаўруснікі праявяць ініцыятыву першымі.

Апошнія навіны