BE RU EN

Пуцін баіцца перамоў з Зяленскім

  • 4.06.2025, 18:02

Дыктатар РФ заявіў, што яму «няма пра што гаварыць» з прэзідэнтам Украіны.

Кіраўнік Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што не ведае, пра што весці перамовы на вышэйшым узроўні з украінскім бокам пасля падрыву моста ў Бранскай вобласці. Аб гэтым ён заявіў на нарадзе з членамі ўрада.

«Просяць прыпыніць баявыя дзеянні на 30, а то і на 60 дзён, просяць аб сустрэчы на вышэйшым узроўні. Але як праводзіць у гэтых умовах такія сустрэчы. Пра што казаць, хто ўвогуле вядзе перамовы з тымі, хто робіць стаўку на тэрор, з тэрарыстамі», — сказаў ён.

Падрывы мастоў у расейскіх рэгіёнах адбыліся ў ноч на 1 чэрвеня.

Апошнія навіны