BE RU EN

Вядомы беларускі хакеіст скончыў кар'еру

  • 4.06.2025, 18:36

На рахунку Сяргея Касціцына 191 бал у 393 матчах НХЛ.

Пасля 23 гадоў у прафесійным хакеі Сяргей Касціцын пастанавіў скончыць кар'еру гульца. Пра гэта паведаміў жлобінскі клуб «Металург», дзе гуляў беларус.

Сяргей Касціцын - адзін з найлепшых хакеістаў у гісторыі беларускага хакея, адзначае профільная федэрацыя. На рахунку форварда 191 бал у 393 матчах НХЛ за «Манрэаль Канадыенс» і «Нэшвіл Прэдатарз». За нацыянальную каманду Беларусі выступаў на сямі чэмпіянатах свету (41 матч) і на Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы (4 матчы).

У КХЛ выступаў за «Авангард», «Ак Барс», «Тарпеда» і менскае «Дынама». Набраў 177 балаў у 361 сустрэчы. З казанцамі дабіраўся да фіналу Кубка Гагарына.

Касціцын - трохразовы чэмпіён Беларусі (да Жлобіна здабываў золата-2003 з «Гомелем»), трохразовы пераможца Кубка Беларусі і ўдзельнік Матчу Зорак КХЛ-2015.

Апошнія тры сезоны нападнік выступаў за жлобінскі «Металург».

Апошнія навіны