Лукашэнка скардзіўся Сі на ціск з боку Захаду
- 4.06.2025, 19:54
Сёння праходзіць сустрэча ўзурпатара са старшынём КНР.
Дыктатар Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынём КНР Сі Цзіньпінам адзначыў беспрэцэдэнтны ціск з боку заходніх краін і заявіў, што погляды многіх дзяржаў звернутыя на Пекін, паведаміла БелТА.
«Вы вельмі правільна адзначылі асноўную асаблівасць цяперашняга часу - беспрэцэдэнтны ціск з боку Захаду на нас, перш за ўсё на Кітайскую Народную Рэспубліку. І сёння погляды многіх дзяржаў, як і Беларусі, звернутыя да вас, на Пекін», - сказаў Лукашэнка.
Дыктатар знаходзіцца з візітам у Кітаі з 2 да 4 чэрвеня, сёння праходзіць яго сустрэча са старшынём КНР.