Трамп правёў тэлефонную размову з Пуціным
- 4.06.2025, 20:07
Прэзідэнт ЗША заявіў, што гэтая размова не прывядзе да «неадкладнага міру».
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што толькі што правёў тэлефонную размову з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным. Пра гэта ён напісаў у сацсетцы Truth Social.
Паводле словаў Трампа, іх размова доўжылася 1 гадзіну і 15 хвілінаў.
«Гэта была добрая размова, але не тая, якая прывядзе да неадкладнага міру. Прэзідэнт Пуцін сказаў, і вельмі катэгарычна, што яму давядзецца адказаць на нядаўні напад на аэрадромы», – напісаў Трамп.