BE RU EN

Пуцін пагутарыў з Папам Рымскім

  • 4.06.2025, 21:03

Дыктатар РФ ізноў прыкінуўся «міратворцам».

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін і Папа Рымскі Леў XIV правялі тэлефонную размову. Кіраўнік Крамля скардзіўся на Украіну і дэманстраваў нібыта гатоўнасць да мірнага дыялогу.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Крамля.

У Крамлі адзначылі, што Пуцін «на просьбу патрыярха Кірыла» перадаў пантыфіку зычэнні поспехаў у пастырскім служэнні.

Таксама бакі падчас дыялогу абмяняліся меркаваннямі пра вайну Расеі супраць Украіны.

«Уладзімір Пуцін пацвердзіў зацікаўленасць у дасягненні міру палітыка-дыпламатычным шляхам, падкрэсліў, што для канчатковага, справядлівага і ўсёабдымнага развязання крызісу неабходна ліквідаваць ягоныя першапрычыны», – піша Крэмль.

Кіраўнік Крамля расказаў Папу пра перамовы з Украінай у Стамбуле і дамоўленасці пра абмен ваеннапалоннымі і целамі загінулых. Дыктатар дадаў, што РФ нібыта ўжывае «ўсе магчымыя захады», каб уз'яднаць дзяцей са сваякамі.

Таксама дыктатар «выказаў удзячнасць» пантыфіку за гатоўнасць дапамагчы ва ўрэгуляванні вайны.

Пры гэтым Пуцін паскардзіўся на «дыверсіі ў дачыненні да аб'ектаў цывільнай інфраструктуры», у якіх Расея вінаваціць Украіну.

Апошнія навіны