Кіраўнік мінабароны Брытаніі пра аперацыю СБУ на аэрадромах РФ: Я вельмі рады
- 4.06.2025, 21:23
Джону Хілі вельмі спадабалася спецаперацыя «Павуціна».
Міністру абароны Вялікай Брытаніі Джону Хілі вельмі спадабалася спецаперацыя Службы бяспекі Украіны «Павуціна», падчас якой атакавалі аэрадромы з расейскай стратэгічнай авіяцыяй у тыле РФ. Пра гэта ён заявіў 4 чэрвеня на палях пасяджэння кантактнай групы «Рамштайн» у Брусэлі, яго цытуе РБК-Украіна.
«Я сапраўды вельмі рады за гэтую акцыю. Мы зразумелі, што Украіна можа ўплываць на расейскае ўзбраенне. Таму мы падтрымліваем Украіну і будзем як дзяржава падтрымліваць далей як можам», – сказаў брытанскі міністр.
Хілі адзначыў, што развязаная Расеяй вайна ва Украіне «скончыцца за сталом перамоваў, а не на полі бою». Для гэтага, на ягоную думку, трэба «больш ціснуць на [Уладзіміра] Пуціна», і Вялікая Брытанія гатовая дапамагчы, «каб працэс мірных перамоваў меў месца».