Беларуска Шымановіч прабілася ў чвэрцьфінал турніру ў Італіі
- 4.06.2025, 21:39
Чацвёртая ракетка Беларусі адолела аўстрыйку Сінью Краўс.
Чацвёртая ракетка Беларусі Ірына Шымановіч паспяхова выступае на турніры ў італьянскім Бары.
Спачатку 164-ы нумар рэйтынгу дамаглася нечаканай перамогі над украінкай Ангелінай Калінінай. Нягледзячы на зняцце спаборніцы праз траўму ў другім сэце, беларуска вяла ў ліку 1:0.
Першую партыю наша суайчынніца сенсацыйна здолела перамагчы з лікам 7:6, а ў другім сэце гульня была спыненая пры ліку 2:3 на карысць спаборніцы.
Далей на стадыі 1/8 фіналу Ірына Шымановіч адолела прадстаўніцу Аўстрыі Сінью Краўс (№158 рэйтынгу WTA).
Агульны лік супрацьстаяння – 2:1 (2:6, 6:4, 6:1).
Ірына Шымановіч заваліла першую партыю, але надалей здолела дадаць і адолець спаборніцу больш высокага пасеву.
У чвэрцьфінале беларуска згуляе з пераможцай пары Дамініка Салкова (№239 рэйтынгу) – Анка Алексія Тадоні (№88 сусветнага пасеву).