BE RU EN

Археолагі раскопваюць адзін з самых старажытных замкаў Беларусі - там будзе музей

  • 5.06.2025, 9:55

Працы ўжо са старту прынеслі плён у выглядзе гістарычных артэфактаў.

Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі прыступілі да важнай працы - раскопак на тэрыторыі Заслаўскага замка. Што могуць знайсці навукоўцы, распавялі ў арганізацыі.

Працы будуць праходзіць увесь чэрвень, але могуць быць прадоўжаныя, калі надвор'е будзе дазваляць, піша «Точка».

З-за маштабаў тэрыторыі – замак займаў плошчу 200×100 м раскопкі праводзяць не толькі навукоўцы. Залучаныя рабочыя, валанцёры і навучэнцы.

На гэтым этапе археолагі прыступілі да расчысткі праезду ў браму замка. Мяркуючы з фота, на пачатковым этапе ўжо ўдалося знайсці артэфакт - нешта, падобнае да пярсцёнка.

У гісторыкаў на замак вялікія планы. Браму разлічваюць спачатку закансерваваць, а затым музеефікаваць. Пасля заканчэння раскопак будзе распрацаваны адпаведны праект.

Турыстам застаецца толькі чакаць, бо Замак сапраўды асаблівы для беларускай гісторыі.

Унікальны Заслаўскі замак

Славутасць пад назвай «Гарадзішча Вал» з'яўляецца невялікі гарой каля Спасаўскай царквы ў стылі рэнесанс. Ад яго цяпер амаль нічога не засталося.

Аднак сам аб'ект з'яўляецца адным з самых ранніх бастыённых замкаў Беларусі і быў пабудаваны яшчэ польска-літоўскімі магнатамі Глебавічамі ў XVI стагоддзі. Фактычна, ён аднагодак Мірскага замка.

З усіх бакоў аб'ект быў акружаны ровам, а земляныя бастыёны і курціны замка былі выкладзены каменем і цэглай. Быў толькі адзін уваход з паўднёвага боку праз двухпавярховую браму, якая мела каменныя сцены двухметровай таўшчыні.

Меўся там і падземны ход, выкладзены цэглай, які вядзе за межы замка, выхад з якога зачыняўся металічнымі кратамі. На выпадак аблогі быў калодзеж.

На жаль, не захавалася фота ці малюнкаў будынка, таму што замак быў моцна пашкоджаны ў сярэдзіне XVII стагоддзя. А да канца XIX стагоддзя мясцовыя жыхары разабралі яго па цаглінках.

Апошнія навіны